Зорны дар

   Гэта адбылося ў тыя часы, калi бесперапынна iшлi мiжусобныя войны і войскі ўзброеных вершнікаў імкнуліся заваяваць найбольш багатыя і абжытыя месцы.

   Аднойчы, падчас чарговага ваеннага паходу, атрад вершнiкаў вырашыў адпачыць ля невялiкай рэчкi. Стаяла спякотнае надвор'е. Ваяры змарылiся ад працяглай дарогi, цяжкiх даспехаў і зброi. I, нават, калi схавалася сонца i надышла начная цемра, не кожны змог адразу заснуць.

   Адзiн з вершнiкаў вырашыў прайсціся да рэчкi, акунуцца ў свежую вiльготу. Падышоўшы да вады, воiн пачуў незвычайныя гукi. Яны былi падобныя на гуканне малога дзiцяцi. Вершнiк вырашыў, што гэта гукi птушак, або невялiкiх жывёл каля вады. Аднак сумненне заставалася. Быццам невядомая сiла падштурхнула яго падысцi блiжэй і паглядзець. У гэты час у небе над галавой з'явiлася яркая зорка. Яна паказвала ваяру шлях, якi вёў да чароту. I тут ззянне зоркi стала яшчэ больш яркiм, а ў чароце вершнiк убачыў невялiкi скрутак з немаўляцем. Ад нечаканасцi воiн хацеў адвярнуцца i хутчэй пайсцi з гэтага месца, але унутраны голас не даў яму гэта зрабiць. Вершнiк узяў дзiця на рукi i адчуў такую цеплыню, што на момант забылiся і цяжкая зброя, і смерць таварышаў, а ўспомнiлiся родная хата, пяшчота і ласкавы позiрк мацi. Унутраны голас казаў, што дзiця, якое знайшоў вершнiк – незвычайнае, асаблiвае. Гледзячы на яго, у воiна паўставалi пытаннi, навошта людзi забiваюць адзiн аднога, забiраюць чужую зямлю, чаму не спыняцца i не жывуць на адным месцы, не вядуць кожны сваю гаспадарку. Вершнiк узяў немаўлятка на рукi i накiраваўся ў свой лагер.

   Воiны прачнулiся ад дзiцячага плачу. Большасць з iх была не задаволена тым, што не змаглi адпачыць. У хуткiм часе ўсе сабралiся вакол вершнiка з дзiцем i хацелi даведацца, што здарылася. У гэты час нечакана для ўсiх у небе над iх галовамi ярка засвяцiла зорка. Немаўлятка перастала плакаць, а воiн, якi трымаў яго на руках, распачаў свой аповяд. Словы вершнiка ўразiлi таварышаў, яны ўспомнiлi сваё ранейшае жыццё, успомнiлi свае светлыя мары i надзеi...

   Скрутак разгарнулi, i ўсе ўбачылi маленькую дзяўчынку, а на яе маленькай ручцы была завязана стужачка з паперкай, на якой было напiсана iмя – Лiда, i зроблена дапiска – дзiця зоркi, якое прынясе людзям мiр i згоду.

   Доўга стаяла цішыня. Зорка свяціла па-ранейшаму ярка...

   Вершнік, які знайшоў дзяўчынку, прапанаваў спыніцца і жыць мірна на тым месцы, дзе быў разбіты лагер. Воіны, нібы зачараваныя, пачалі складаць зброю. Праз некаторы час былі закладзены першыя камні для будоўлі замка.

   Ішлі годы. Вырасталі сцены замка, падрастала і дзяўчынка Ліда, у гонар якой воіны назвалі сваё пасяленне. У хуткім часе тут з'явіўся цэлы горад, які славіўся ўмелымі ганчарамі і іншымі рамеснымі майстрамі. А жыхары гэтага горада яшчэ доўгі час з пяшчотай успаміналі "зорную" дзяўчынку Ліду.

 

Складальнік Баравы Максім (1993 г.н.), жыхар Ліды, выпускнік СШ №1



 


Joomla CMS