Як людзі замак будавалі

   Загадаў Князь замак будаваць, каб было дзе бараніцца, бо злы час быў. Альбо крыжакі з поўначы, альбо крымчакі з поўдня, альбо маскалі надыйдуць з ўсходу, а на захадзе - вочы галодныя ляхаў, братоў нашых заклятых.

   Пазбіралісь людзі, і вырашылі, выхваляясь, асобнымі талакамі - грамадамі будаваць.

   Сяляне - асобна, паны – асобна, папы з ксяндзамі, клірыкамі - асобна.

   Папы да ксяндзы выхвалялісь - мы да Бога бліжэйшыя, Бог іх паслухае, як памоляцца - будзе заслона, якой і не бачылі, а наогул - яны - першыя, без іх - нічога.

   Пачалі прасіць Бога, модлы складаючы. "Дай, Госпадзе, дай, зрабі..!!!..."

   Кленчаць, енчаць - а нічога не робіцца, яны яшчэ грамчэй, ужо павалілісь ад стомы асобныя - нічога не робіцца.

   I тут... Як лясне пярун з неба, і чуюць яны: "Кажа Б..г, каб ты памог!!!!".

   Усе аж на дупы свае шырачэзныя, тлустыя, і пападалі, зяпы параззявалі....

   Але ж, супраць слова Б..га, нічога не зробіш, пайшлі пуза трэсьці, каменні да будоўлі несьці.

   А паны, ў аксаміце, з мячамі, тай самапаламі, пазбіраліся, выхваляючысь: "Куды чорнай костке да паноў, мы ўсе асілкі-волаты, нацягнем самых вялікіх камянеў, збудуем гмах, ворагі ад жаха нават і не падыйдуць.

   Знайшлі вялічэзны камень, што зіма пакінула у нашым краі (ці то асілкі калісьці ў неба кідалі). I вырашылі яго цягнуць. За гэта і выпілі, пасля пабіліся, каму загады аддаваць, кіраваць усімі, але ж ўсе на камень узбеглі з шабляю ў руцэ - кіраваць, а цягнуць - няма нікога!

   Як пабіліся, пасля мір складалі, за гэта і выпілі, і зноў пабіліся, пасля тэстамент склалі аб замірэнні, гэта і адзначылі, колькі ўсе цягнулась – невядома, але ж, і пітво і ежа ў іх скончылась.

   Вырашылі разыйціся, назапасіць ўсяго і вяртацца, бо яны, паньства, разам сіла і моц, кроў старажытная і косткі асабістыя.

   Разыйшліся, знайшлі, дзе яшчэ быдла ды збажэння няз'едзенна, нарабавалі, мячамі махаючы на усіх... I засталісь, кожны ў асобным месцы, бо з другімі панамі падзяліцца - абраза гонару, дый - шкада.

   А камень той і застаўся, вялікі такі, з гумно памерамі, побач з Віленскім шляхам.

   А людзі звычайныя: сяляне, майстры цягнуць... хто камень з галаву - сам двое, хто на колах - з кабана галаву камень вязе, а хто кіямі штурхае -памерамі з чалавека.

   Бабы яйкі прынясуць, майстрам ў пачастунак і ў вапну, каб мацней была.

   Сабе жа будуюць. Усе працуюць.

   Жанчыны ежу гатуюць, малыя жвір сеюць, гліну месяць, так грамадой, з клірыкамі і збудавалі.

   А тут Князь з выправы вяртаецца.паглядзеў, як людзі з святарамі заслону сабе збудавалі, запытаў – "А дзе паны?", спахмурнеў, адказ атрымаўшы - няма іх...

   I загадаў прывілей выдаць.

   У гародне царкву збудаваць, людзям ў час набега за агароджай хавацца, а панам, якія не працавалі, бараніць ўсіх, бо ўзялі зброю ў рукі. А каторыя бараніць ня будзе ў твердзь не нагой.

   Вось так і сталася, паны павінны людзей і Царкву бараніць, а калі яны (паны) гэтага не робяць - ў шыю, прэч іх.

 

Захаваны аўтарскі тэкст. Шаўчэнка, М.Б. "Пляснуўся з неба Цмок..." - Онікс, 2010.



 


Joomla CMS