Мыто

   Многа паданняў існуе пра назву гэтай вёскі. Казалі, што некалі тут праязджала Кацярына II. Каля ракі Дзітва яна вырашыла адпачыць. Імператрыцы вельмі спадабалася прыгажосць мясцовай прыроды. Пахадзіўшы па беразе ракі, яна не ўтрымалася, каб не дакрануцца рукамі да празрыстай вады. Апаласнуўшы рукі, Кацярына II сказала: "Мыта". Гэта і дало падставу для назвы вёскі.


Запісалі ад Нікіфаравай Таццяны Мікалаеўны (1966 г.н.), супрацоўніцы гісторыка-мастацкага музея


 


Joomla CMS