Цацкі

   Адзін багаты чалавек меў вельмі шмат зямлі. Была сярод яго ўладанняў як урадлівая глеба, так і не вельмі. Хапала і не апрацаванай зямелькі. Дык вось калі ягоны сын надумаў жаніцца, бацька гэты выбар не адобрыў. Таму і аддаў у спадчыну сыну землі, на якіх было шмат неапрацаваных палей, ды і мясцоваць была лясістая. Выдзяліў ён таксама і сялян, і пры гэтым сказаў: "Цацкайцеся як хочаце!".


Запісалі ад Нікіфаравай Таццяны Мікалаеўны (1966 г.н.), супрацоўніцы гісторыка-мастацкага музея


 


Joomla CMS