Як сцеркаўскі солтыс з беларускай сялянскай грамадой змагаўся

   З 18 сакавіка 1921 года да верасня 1939 года вёска Сцеркава, што ў Бердаўскім сельсавеце ўваходзіла ў склад Польшчы. З тых часоў захавалася паданне як сцеркаўскі солтыс Станіслаў Цешка "змагаўся" супраць Беларускай сялянскай грамады.

   Грамадоўцы паводле сваёй сацыялістычнай сутнасці на розныя рэвалюцыйныя святы ладзілі дэманстрацыі і хадзілі з чырвонымі сцягамі. Польскія ўлады патрабавалі ад солтысаў не дапускаць тых дэманстрацыяў. Цешка паступаў наступным чынам: "Гэта яны з голаду дэманструюць", - казаў ён, і ў Сцеркаве для дэманстрантаў накрывалі стол, ставілі паесці і, нават, выпіць. Пасля добрага пачастунку сацыялістычныя настроі ішлі на спад, дэманстранты згортвалі сцягі і расходзіліся па дамах.


Лідчына // Наша слова. – 2006. - 26 ліпеня.


 


Joomla CMS