Абярэгі ад хваробы

   Некалі, я тады была яшчэ дзіцем, маці расказывала, што ў вёсцы Паперня некая хвароба хадзіла. І ад яе многія людзі паміралі. Тады нехта падказаў, як можна гэтую хваробу спыніць. Трэба было за адну ноч напрасці нітак і выткаць тры ручнікі. Таксама неабходна было паставіць тры крыжы. Дык вось усе жанчыны пралі і ткалі, а мужчыны крыжы рабілі. Затым паставілі крыжы пасярэдзіне вёскі і на кожны павесілі ручнік. Хвароба і адышла. Тыя крыжы доўга стаялі, пакуль бальшавікі не прыйшлі.


Запісалі ад Вадэйкі Марыі Пятроўны (1936 г.н.) з в.Рулевічы

 

 


Joomla CMS