Царква ў Дзікушках

dzi1dzi2dzi3

   У вёсцы Дзікушкі ў 1840 годзе ў стылі позняга класіцызму была пабудавана ўніяцкая царква. Пазней яна стала праваслаўнай. Падчас усталявання савецкай улады на беларускіх землях, царква была зачынена, а ў яе будынку арганізавалі склад. Жыхары заўважылі, што адна сцяна, не вытрамаўшы здзекаў над святыняй, утварыла адтуліну. Яна была такой вялікай, што нават дзіцё магло пралезці.

   У 1990-я гады ўлады вярнулі будынак праваслаўнай царкве. Калі царкву асвяцілі і правялі першую службу, адтуліна амаль знікла, заставіўшы толькі невялікі знак на сцяне, як напамін аб сваім нялёгкім лёсе.


Запісалі ад пратаірэя Сергія Шафароста (1962 г.н.), настаяцеля Свята-Міхайлаўскага сабора ў г. Лідзе

 

 


Joomla CMS