Вядзьмарскае накляцце

   Пайшлі аднойчы муж з жонкай да адной бабкі – шаптухі. Тая ім кінула на карты, якія прадсказалі будучае кліентам. Пасля бабка ім кажа што на іх накінуты негатыў, накляцце кімсьці з жыхароў вёскі. Пасля яна дабавіла, што калі ў хаце ёсць жабы, то ўзяць і адсекчы ёй лапу. А ад гэтага метаду можна даведацца, хто ў вёсцы вядзьмар ці ведзьма ўбачыўшы ці пачуўшы пасля: хто ў гэты дзень атрымаў цяжкую траўму канечнасці.

   Так і зрабілі. Знайшлі ў хаце жабу (якая даўно прыжылася ў хатнім памяшканні), адсеклі ёй лапу. А назаўтра і даведаліся, што ў вёсцы адна жанчына паламала сабе руку.


Хітрун, А. Беларускі народны эпас Лідчыны: матывы і вобразы // Лідскі летапісец. – 2010. - № 3 (51).

 

 


Joomla CMS