“Клэўсяў кут”

   У былыя часы сяляне вельмі беражліва, бы да той жывой істоты, адносіліся да зямлі. Яе ахоўвалі як толькі маглі. Стараліся карысней спажыць яе. Кожны кавалачак агароджвалі ад патравы хатняй ці дзікай жывёлай.

   I вось адзін жыхар вёскі Збляны, па мянушцы Клэўсь, адгарадзіў свой кавалачак сенакосу калючым дротам. Пры гэтым паміж старанамі агароджы ўтварыўся вугал. Гэты вугал вяскоўцы празвалі "клэўсяў кут".


Кулеш, А. Сенчыкава разорка // Лідская газета. – 2006. - 31 студзеня.

 

 


Joomla CMS