“Ну, Казлоўскі! Я ж не спадзяваўся!”

   Прыкладна ў сярэдзіне XIX ст. у Лідскім павеце жыў нейкі пан па прозвішчу Казлоўскі. Чалавек ён быў вельмі жадны і сварлівы. З якім часта судзіліся сяляне і, вядома, заўсёды прайгравалі.

   Але тут знайшоўся адзін вельмі дападны селянін, які ўсё ж трохі нагнаў страху на гэтага Казлоўскага. Аднаго разу прабадзяўшыся дзесьці пару тыдняў, ён пусціў пагалоску, што быў у Пяцярбургу, і цяпер пра ўсе штукарствы Казлоўскага ведае сам цар. I нібыта той, пахістаўшы абуральна галавой, сказаў: "Ну, Казлоўскі! Я ж не спадзяваўся!"

   З таго часу гэтыя словы сталі вельмі распаўсюджанымі на Лідскай зямлі. Як толькі надарыцца нейкае нечаканае ашуканства ці махлярства асабліва ад таго, ад каго яно не чакалася, то скрозь можна было пачуць: "Ну, Казлоўскі! Я ж неспадзяваўся!" Давялося пачуць гэтыя слову і вядомаму беларускаму паэту Францішку Багушэвічу. Ён запісаў выраз як прымаўку, як крылатыя словы, даследаваў іх вытокі, вызначыў, што свой пачатак яны бяруць з 1850 года, і радзіма іх - Лідчына.


Содаль, У. "... Сем раз Ліду ён адведаў" // Лідская газета. – 2007. - 14 ліпеня.

 

 


Joomla CMS